Адпачываю пасьля парылкі на лаўцы. Гутару зь сябрамі. Побач адзяваецца малады бацька зь сямігадовым сынам. Раптам хлапчук пытаецца ў мяне па-расейску: «Дядя! А почему вы говорите на белорусском языке?» Кажу: «Я – беларус, таму і размаўляю на сваёй мове».

Школьнік глядзіць на мяне, як на нейкі цуд. У сваю чаргу я запытаўся: «А ты хто?» Хлопчык няўпэўнена адказвае, што і ён беларус: беларускую мову ў школе вывучаюць, як і ангельскую.

У гутарку ўключаецца бацька дзіця і кажа, што ня мае значэньня, на якой мове «гаварыць», але на расейскай лепей, бо набліжае да цывілізацыі.

Я запярэчыў, што выракацца сваёй мовы – гэта значыць выракацца памяці сваіх продкаў, выракацца Бацькаўшчыны, бо калі мы ўсе поўнасьцю пяройдзем на расейскую мову, то непазьбежна апынемся ў Расеі, а гэты хлопчык можа апынуцца ў Чачні. А што датычыць набліжэньня да цывілізацыі, дык ангельская больш падыходзіць, чым расейская.

Вось толькі ці засвоіла дзіця ўрок патрыятызму з гэтай гутаркі?

Мікалай Кукса, Івянец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0