Фота: Мікіта Недаверкаў

Фота: Мікіта Недаверкаў

Згодна з пастановай Савету міністраў, усе суб’екты, што аказваюць у Беларусі бытавыя паслугі, мусяць быць занесеныя ў адмысловы рэестр. Крайні тэрмін рэгістрацыі — 1 чэрвеня 2015 года, пасля гэтага аказваць бытавыя паслугі будзе забаронена. Падрабязна пра рэестр распавядаецца на сайце Мінгандля.

У сацыяльных сетках звярнулі ўвагу на тое, што ў рэестр мусяць быць занесеныя і фатографы.

Тое гучыць дзіўна ў 2015 годзе, калі хіба не кожны мае калі не фотаздымач, то прынамсі смартфон з камерай.

«Наша Ніва» ўдакладніла парадак рэгістрацыі ў Міністэрстве гандля. Насамрэч, фатографы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі і фатографы-фрылансеры, мусяць прайсці рэгістрацыю, калі аказваюць бытавыя фотапаслугі. Фотапаслугамі лічыцца і здымка мерапрыемстваў (напрыклад, вяселляў), і апрацоўка фота (напрыклад, рэтуш).

Пастанова не тычыцца людзей з фотаздымачамі, якія здымаюць не ў камерцыйных мэтах.

З тэксту пастановы бачна, што дакумент не тычыцца СМІ, але фатографы, якія працуюць у СМІ, абавязаныя рэгістравацца ў згаданым рэестры, калі аказваюць дадаткова бытавыя паслугі.

Аналагічна рэгістравацца трэба і тым, хто аказвае паслугі мыйкі вокнаў ці прыёму бялізны ў хімчыстку, але не трэба тым, хто мые вокны ці бялізну для сябе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?