У раёне вёскі Мікалаеўка Тэльманаўскага раёна Данецкай вобласці адбыўся бой паміж сіламі антытэрарыстычнай аперацыі і баевікамі.
Пра гэта паведаміў спікер АТА Андрэй Лысенка сёння на брыфінгу ў Кіеве.
«У раёне в. Мікалаеўка Тэльманаўскага раёна Данецкай вобласці адбылося баявое сутыкненне баевікоў з падраздзяленнямі ВСУ», — адзначыў ён.
Па словах Лысенкі, праціўнік, ужываючы БМП і мінамёты, 4 разы абстраляў украінскі апорны пункт, а пасля спрабаваў яго штурмаваць. Напад адбіты.
Раней паведамлялася, што на працягу гэтай ночы баевікі 14 разоў абстралялі пазіцыі сіл АТА. Ужо працяглы час найбольшая колькасць абстрэлаў фіксуецца на данецкім кірунку.