Беларускія мужчыны ў сярэднім спяць 8 гадзін 27 хвілін, жанчыны - 8 гадзін 2 хвіліны. Аб гэтым паведамілі ў Фондзе ААН у галіне народанасельніцтва (ЮНФПА) у Беларусі.

фота Ірыны Арахоўскай

фота Ірыны Арахоўскай

На чытанне газет, часопісаў, інтэрнэт і тэлебачанне мужчыны трацяць у дзень у сярэднім 2 гадзіны 12 хвілін, жанчыны — 1 гадзіну 9 хвілін.

Жанчыны ў Беларусі маюць больш высокі ўзровень адукацыі, чым мужчыны, але пры гэтым заняты ў менш аплатных прафесіях і галінах вытворчасці. Вышэйшая або сярэдняя спецыяльная адукацыя ёсць у 55% працуючых жанчын і 38% мужчын. Сярод занятых у эканоміцы доля працуючых жанчын з вышэйшай адукацыяй складае 26,9%, у той час як аналагічны паказчык для мужчын роўны 20,2%.

Удзельная вага жанчын па рабочых спецыяльнасцях складае 43,7%, жанчын-служачых — 68,1%, кіраўнікоў — 46,5%, спецыялістаў — 74,2%. Паводле даных Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, доля жанчын у агульнай колькасці працуючых дасягае амаль 54%.

Беларусь увайшла ў лік 27 краін свету, якія дасягнулі мэтавага паказчыка па ўдзеле жанчын у працэсе прыняцця рашэнняў. У беларускім парламенце амаль 30% жанчын. Тры жанчыны ўзначальваюць рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання — міністр працы і сацыяльнай абароны, міністр інфармацыі, старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0