Reuters.com
Пра гэта ён заявіў падчас сустрэчы з намеснікам дзяржаўнага сакратара ЗША Энтані Блінкенам, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Парашэнка падкрэсліў, што найбольш небяспечна сітуацыя развіваецца вакол ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка, якую незаконна захапілі на тэрыторыі Украіны і нелегальна перавезлі ў Расію.
Кіраўнік дзяржавы паведаміў таксама, што ён звяртаўся да прэзідэнта Пуціна з просьбай накіраваць украінскіх дактароў, каб яны атрымалі магчымасць агледзець Надзею і даць свае рэкамендацыі адносна лячэння і медыцынскай дапамогі: «Я адправіў яму ліст, каб неадкладна вызваліць яе».
Паводле яго слоў, у лісце-адказе адзначалася, што фінальнае рашэнне адносна Надзеі «будзе грунтавацца на прававых нормах і прынцыпах гуманізму».
Разам з тым, прэзідэнт перакананы ў неабходнасці працягу актыўных дзеянняў для вызвалення Надзеі Саўчанка.