У сувязі з забаронай беларускі гурт Brutto выступіў з заявай.
«У сувязі з паклёпам і разгорнутым планамерным цкаваннем у нямецкай інфармацыйнай прасторы, гурту Brutto забаранілі правядзенне канцэртаў у Германіі.
Ілжывыя абвінавачванні і падтасаваныя факты запісалі гурт Brutto ў шэраг неанацысцкіх.
Гурт Brutto заяўляе: ніводзін з яе ўдзельнікаў не знаходзіцца ў неанацысцкіх экстрэмісцкіх і любых іншых радыкальных арганізацыях. Мы — супраць гвалту, супраць вайны, супраць дыскрымінацыі па расавай і палавой прыкмеце.
У сваіх песнях апяваем свабоду, антытаталітарызм, агульначалавечыя каштоўнасці. Мы — музычны калектыў і хочам сваёй музыкай аб'ядноўваць людзей розных поглядаў і светапоглядаў. Мы — інтэрнацыяналісты і хочам, каб ва ўсім свеце панавала дабро.
P.S. Крымінальная паліцыя Германіі разбіраецца ў інцыдэнце і абяцае знайсці арганізатараў і заказчыкаў паклёпніцкай акцыі супраць Brutto. Прыносім прабачэнні сваім фанатам ў Германіі.
Праўда пераможа! Сустрэнемся на канцэртах!», — гаворыцца ў заяве.