08.03.2015 / 00:32

Са святам, мілыя дзяўчаты, дарагія жанчыны! 12

Свята, усмешак, смаку, лётнасці, мілыя дзяўчаты, дарагія жанчыны, крыніцы хараства і захавальніцы традыцый!

На фота: бясстрашная беларуская праваабаронца Таццяна Равяка з дачкой.

0
путинец / Адказаць
08.03.2015 / 00:41
все бабы будут наши
0
Марына / Адказаць
08.03.2015 / 01:56
Прапаную 5 прычын, чаму я НЕ святкую 8 сакавіка. Народ спазнаецца па ягоных святах, а любое сьвята — паводле яго вытокаў і сутнасці. 1) Дата, прыцягнутая за вушы. Камуністкі Клара і Роза ў 1910-х проста патрабавалі стварыць жаночы дзень. 8 сакавіка 1917 жанчыны ўдзельнічалі ў забастоўцы Лютаўскай рэвалюцыі, а тая пацягнула за сабой Кастрычніцкую. Гэты дзень і быў прыняты канчаткова за "міжнародны жаночы". Папулярны, пасля забыты, і ў 1966 раптоўна зроблены афіцыйным у СССР, але ўжо ў цяперашнім, кухонна-кветачным выглядзе. Абсалютна штучна створаны дзень. 2) "Дзень жанчын" — ні аб чым. За сьвятам павінны стаяць канкрэтныя рэчы. Дзень Маці - зразумела, быць маці - нялёгкая і ганаровая справа. У тым жа, каб нарадзіцца жанчынай, ніякай маёй заслугі няма. 3) Любіце адно аднаго штодня. Госпад заклікае мужа і жонку любіць і паважаць адно аднаго штодня. Штодня паважаць жанчын, а не прачынацца раз на год. Не мяняйце хрысьціянскую заўсёдную павагу на камуністычную павагу-аднадзёнку. 4) Камунізм з жаночым абліччам. Таталітарызм б’е па мужчынах. Прыгадваю мярзотныя савецкія анекдоты пра мужоў-падкаблучнікаў... І дзяцей паўсюль чакала цёця - у садку, школе, паліклініцы. Дзе прыклад сапраўднага мужчыны? СССР, найбольшы аматар 8 сакавіка, зрабіў з мужчын пасьмешышча, а жанчынам даў непатрэбныя ім мужчынскія ролі. 5) Дзень усеагульных бязглуздых паводзінаў. 6 сакавіка бачыла п’яных жанчын з шарыкамі і кветкамі, якія гагаталі на ўсю акругу, згубіўшы ўсялякую жаноцкасьць. Большасць не адзначае так брыдка, але на перайшоўшых усялякія межы грамадства заплюшчвае вочы, "сённяжможна". Сумняюся, што алкагольныя традыцыі на працах і ў сем’ях абмінаюць гэтае знешне мітуслівае, а ўнутры пустое "сьвята". Спіс краін, афіцыйна святкуючых 8 сакавіка, красамоўна сьведчыць, што гэта - зусім НЕ міжнародны дзень, а сьвята не самай разьвітай часткі сьвету. Эўропа НЕ святкуе 8 сакавіка, затое гэта ўдзел усёй Азіі, нават КНДР. Цудоўныя хаўрусьнікі?.. У Бібліі ёсць словы: "Калі Госпад не збудуе дома, марна працуюць будаўнікі яго". Гэтак і са сьвятамі — калі Госпад не напаўняў пэўны дзень сэнсам, ён не стане большым за мітусню.
0
ВК / Адказаць
08.03.2015 / 05:47
Віншую ўсіх жанчын зь вясной, жадаю здароўя, гармоніі, стабільнасьці і каханьня. Мужчыны, беражыце жанчын!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру