08.03.2015 / 10:09

Загінуў першы падазраваны ў забойстве Нямцова 34

Падазраваны ў датычнасці да забойства Барыса Нямцова падарваў сябе на гранаце ў Грозным. Пра гэта паведамляе ў нядзелю, 8 сакавіка, «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.

Reuters.com

Злачынца, па словах крыніцы, быў заблакаваны паліцэйскімі. Ён кінуў адну гранату ў бок супрацоўнікаў паліцыі, а другой падарваў сябе.

Раней у праваахоўных органах Чачні паведамілі, што жыхар Грознага аказаў супраціў паліцэйскім. «Жыхар Грознага, які падазраецца ў забойстве, быў блакаваны ў адной з кватэр шматпавярхоўкі па вуліцы Льва Яшына (Грозны). На патрабаванні паліцэйскіх здацца ён кінуў у іх бок ручную гранату. Пры гэтым ад выбуху сам атрымаў асколачнае раненне і памёр на месцы», - заявілі ў МУС.

Ніхто з паліцэйскіх і грамадзян не пацярпеў.

7 сакавіка па падазрэнні ў дачыненні да забойства Нямцова былі затрыманыя Анзор Губашаў і Заур Дадаеў. Па дадзеных Рады бяспекі Інгушэціі, Дадаеў служыў у батальёне «Поўнач» у Чачні, Губашаў працаваў ахоўнікам у падмаскоўным гіпермаркеце.

Як паведаміў прэс-сакратар Следчага камітэта Уладзімір Маркін, яны з'яўляюцца меркаванымі выканаўцамі злачынства. Маці Дадаева заявіла аб невінаватасці сына.

Пазней стала вядома, што па справе аб забойстве Нямцова затрыманыя яшчэ два чалавекі: малодшы брат Губашава і неназваны мужчына, які ў момант забойства знаходзіўся разам з Дадаевым у машыне.

0
Just / Адказаць
08.03.2015 / 10:17
Зло спараджае яшчэ большае зло. Суд па-лубянкаўску.
0
сашко / Адказаць
08.03.2015 / 10:19
Добра,што ёсьць чачэнцы можна ў сё на іх павесіць...
0
русский белорус / Адказаць
08.03.2015 / 10:29
Ну во бачыце як Рамзан дапамагае Пуцину кираваць краинай.
Паказаць усе каментары/ 34 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру