Паводле дадзеных Федэральнай службы дзяржаўнай статыстыкі, сярэдняя пенсія ў Расіі ў студзені 2015 года склала 10 919 рублёў (гэта дадзеныя без уліку звестак з анэксіраваных рэгіёнаў Украіны).
Па тагачасным курсе гэта $168. Праўда, за апошні час расійскі рубель крыху адыграўся ў адносінах да даляра.
А што ж у Беларусі? Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ўжо падлічыла пенсіі за люты.
Паводле статыстычных дадзеных, сярэдняя пенсія ў Беларусі складае 2 658 217 рублёў, гэта $176 у эквіваленце.
* * *
Дарэчы, год таму сярэдняя пенсія ў Беларусі складала $239, а ў Расіі — $295.