08.03.2015 / 14:16

У справе забойства Нямцова пяцёра падазраваных 9

Следчы камітэт Расіі патрабуе арыштаваць пецярых фігурантаў па справе аб забойстве Барыса Нямцова. Пра гэта ў сваім Twitter напісаў афіцыйны прадстаўнік ведамства Уладзімір Маркін.

Раней паведамлялася аб затрыманні чацвярых падазраваных. Ніякай інфармацыі пра пятага фігуранта справы няма.

З афіцыйных крыніц вядомыя імёны дваіх затрыманых. Як паведаміў напярэдадні кіраўнік ФСБ Аляксандр Бортнікаў, Заўра Дадаева і Анзора Губашава затрымалі ў ноч на суботу. Пазней стала вядома, што Дадаеў з'яўляецца намеснікам камандзіра палка батальёна «Поўнач» МУС Чачні. Увечары ў суботу сакратар Савета бяспекі Інгушэціі Альберт Барахоеў распавёў аб затрыманні яшчэ дваіх меркаваных саўдзельнікаў забойства. Адзін з іх - малодшы брат Губашава.

Крыніца «Інтэрфакса» раніцай у нядзелю паведаміла, што яшчэ аднаго падазраванага спрабавалі затрымаць у Грозным, але мужчына падарваўся на гранаце. Тэлеканал LifeNews сцвярджае, што імя загінулага — Беслан Шаванаў.

0
шос и пукин штоб сдох / Адказаць
08.03.2015 / 14:36
кадыров как и раеньше слил своих бойцов
0
LMI / Адказаць
08.03.2015 / 14:41
З'яўляюцца як грыбы пасьля дажджу. Нават Лу столькі не знаходзіў калі была "патрэба". Зараз "раскрыюць цэлую тэрарыстычную арганізацыю" на Паўночным Каўказе, а Кадыраву маршала дадуць пасьля адпаведнай зачысткі "кубла тэрарыстычнага"
0
Лабус / Адказаць
08.03.2015 / 15:14
А што нам скажа таварышч Кадырау?
Паказаць усе каментары/ 9 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру