08.03.2015 / 15:59

Ізраільскія медыкі дапамагаюць лячыць параненага Яраша ФОТА 12

Кіраўнік украінскага нацыяналістычнага руху «Правы Сектар» Дзмітры Яраш падзякаваў у Facebook украінска-ізраільскай брыгадзе лекараў, якія рабілі яму складаную аперацыю на параненай руцэ.

«Шчыра дзякую супольнай украінска-ізраільскай брыгадзе лекараў і медсёстраў за іхную шматгадзінную працу. Схіляю галаву перад ахвярнасцю медыкаў, якія ратуюць жыццё і здароўе ўкраінскіх воінаў», - напісаў Яраш пасля аперацыі.

«На фота частка непасрэдных ратавальнікаў маёй рукі: Іван Жэрдзеў, Сяргей Солапаў, Юры Скрабец, Алекс Гефтлер, Уладзімір Дубіна, Амір Корнгрын», - распавёў Яраш, якога ў расійскіх і прарасійскіх СМІ выстаўляюць лідарам украінскага нацызма.

«Пішу гэта, разумеючы, як розныя шакалы адразу ж будуць выць пра «агентуру Масада», «міжнагодную змову», «праект Каламойскага» і г.д.», — дадаў кіраўнік «Правага сектару».

У складзе атрадаў агранізацыі ваююць таксама беларусы-нацыяналісты, якія доўгі час удзельнічаюць у абароне вёскі Пяскі непадалёку ад данецкага аэрапорту. Менавіта падчас баёў каля вёскі Пяскі Яраш атрымаў цяжкія раненні аскепкамі ў канцы студзеня.

Батальёны «Правага сектару» вылучаюцца высокай матывацыяй і адносна нізкім узроўнем стратаў, але не маюць афіцыйнага статусу і забяспечваюцца выключна валанцёрамі, ахвяраваннямі і праз сбор трафеяў.

Аляксандр Гелагаеў

0
Мiхал / Адказаць
08.03.2015 / 16:25
Усе на адзiн твар.
0
Сямён / Адказаць
08.03.2015 / 17:02
ідылія) свой сярод сваіх.
0
Алесь Талстыка / Адказаць
08.03.2015 / 20:11
На адну руку столькі ўрачоў! Ды і ложачак такі камфо!
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру