08.03.2015 / 17:39

Зніклага ў Арменіі расійскага памежніка знайшлі павешаным у Гюмры 1

Зніклага ў Арменіі вайскоўца Памежнага ўпраўлення ФСБ Расіі Артура Афяна знайшлі павешаным у Гюмры на поўначы краіны. Цела памежніка выяўлена за супермаркетам ў раёне дарогі Гюмры - Маісян.

Грамадзянін Арменіі Афян, які служыў у пагранвойсках па кантракце, знік у свой выхадны 21 лютага.

У студзені ў Арменіі быў арыштаваны расійскі салдат тэрміновай службы Валерый Пермякоў, які праходзіў службу на 102-й базе ў Гюмры. Ён абвінавачваецца ў забойстве сямі армянаў.

0
Мордехай В. / Адказаць
08.03.2015 / 19:25
Калабарант і партызаны?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру