08.03.2015 / 18:08

У Варшаве адкрылася другая лінія метро ФОТЫ 6

Будаўніцтва і купля вагонаў каштавалі 1,5 мільярда еўра.

У сталіцы Польшчы адкрылася другая лінія метро. Яна праходзіць пад Віслай і злучае левабярэжную і правабярэжную часткі Варшавы.

Запрацавалі 7 новых станцый метро: «Плошча Дашыньскага», «Плошча ААН», «Свентакшыска», «Новы Свет — Універсітэт», «Навуковы цэнтр Каперніка», «Нацыянальны стадыён» і «Віленскі вакзал». Састаў праходзіць лінію за 12 хвілін.

Кошт будаўніцтва другой лініі і закупка новых вагонаў — каля 1,5 мільярда еўра.

NN.by, фоты gazeta.pl

0
Ганна / Адказаць
08.03.2015 / 18:36
Сучасна.
0
Ales J / Адказаць
08.03.2015 / 20:12
Ўсё геніальнае проста
0
Piotr Markiełaŭ / Адказаць
08.03.2015 / 22:33
http://tvnwarszawa.tvn24.pl/raport,metro-zmienia-warszawe,125.html Кошт мэтра складае каля 1 млрд эўра (4,17 mld złotych)
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру