Reuters.com

Reuters.com

Па некаторых ускосных прыкметах можна выказаць здагадку, што менавіта Дадаева следства лічыць тым, хто страляў у Нямцова позна ўвечары 27 лютага на Вялікім Маскварэцкім мосце. Пра ролю астатніх пакуль нічога невядома.

Арышты праходзілі паралельна. У адной зале разглядалася хадайніцтва аб адначасовым арышце Шагіда Губашава, Тамерлана Эскерханава і Хамзата Бахаева. У іншым арыштоўвалі спачатку Заура Дадаева, а потым і Анзора Губашава.

Напаўсагнутых Дадаева прывялі спецназаўцы ў чорных балаклавах, іх ведамасную прыналежнасць зразумець было нельга (толькі сцягі Расіі на рукавах). Яны змясцілі падазраванага ў клетку.

Вёў ён сябе дзіўна нават з улікам усіх абставінаў: то прыкладваў рукі да носа і дражніў пракурора, то бязадрасна ўсміхаўся, то пачынаў часта ківаць. Некалькім фотакарэспандэнтам, якіх пусцілі ў залу раней астатніх, Дадаеў прызнаўся, што любіць прарока Мухамеда.

Заур Дадаеў, фота Таццяна Макеева / Reuters / Scanpix

Заур Дадаеў, фота Таццяна Макеева / Reuters / Scanpix

Характэрна, што хадайнічаў пра арыштДадаева сам Ігар Красноў — генерал, які ўзначальвае следчую групу па справе аб забойстве Барыса Нямцова. Красноў казаў коратка. Ён сказаў, што Дадаеў быў затрыманы 7 сакавіка, прычым не ў Маскве. Раніцай 8 сакавіка яго дапыталі, пасля чаго Дадаеву прад'явілі абвінавачванне па артыкуле 105 КК РФ (частка 2-я, пункты «ж» і «з» — забойства, здзейсненае групай асобаў паводле папярэдняй змовы з карыслівых меркаванняў або паводле найму) і паводле артыкуле 222 КК РФ (частка 3. — незаконнае набыццё і захоўванне зброі ў складзе арганізаванай групы).

Красноў сказаў, што следства будзе праводзіцца ў розных рэгіёнах Расіі і будзе спалучана з пошукам вялікай колькасці рэчыўных доказаў. Дадаеў, на думку Краснова, можа збегчы, пагражаць сведкам, знішчыць рэчавыя доказы і мець зносіны з нявызначанымі пакуль фігурантамі справы, таму ён павінен быць арыштаваны да 28 красавіка. Фармальна да гэтага дня працягнецца следства па забойстве Нямцова, але гэтая дата можа быць падоўжана.

Перастаўшы крыўляцца, Дадаеў сказаў, што нарадзіўся ў 1982 годзе ў Стаўрапальскім краі, халасты, дзяцей няма, зараз не працуе. Зарэгістраваны ў інгушскім горадзе Малгабек, дакладны адрас назваць не можа, «бо быў апоўзень».

Раней у СМІ з'яўлялася інфармацыя аб тым, што Дадаеў служыў у чачэнскім батальёне «Поўнач», якім камандуе брат Адама Дэлімханава — блізкага паплечніка кіраўніка Чачні Рамзана Кадырава. У судзе пра гэта не было сказана ні слова.

— Патрабаванне следства зразумела? — спытала Дадаева суддзя Наталля Мушнікава.

— Я хачу, каб суд старанна разгледзеў маю справу і каб усё было паводле закона, — адказваў Дадаеў.

— Гэта не цяпер, гэта потым, — перапыніла яго суддзя. — Патрабаванне пра арышт зразумела?

— З мерай стрымання не згодны, — адказаў ёй Дадаеў.

Яго адвакат прасіў любую меру стрымання, не звязаную з пазбаўленнем волі. Ён рабіў уражанне чалавека, які сам не верыць у тое, што кажа.

На напісанне рашэння ў суддзі сышло каля паўгадзіны. Яно слова ў слова паўтарала хадайніцтва Ігара Краснова. У ім была толькі адна дэталь, пра якую следчы не казаў.

Суддзя Мушнікава сказала, што Дадаеў не можа быць адпушчаны, бо ён не проста быў дапытаны, а даў «прызнальныя паказанні».

Арыштаванага скруцілі і павялі. На працягу ўсяго часу знаходжання Дадаева ў Басманным судзе менавіта яму аказвалася найбольшая ўвага і следчых і спецназаўцаў. Ускосна гэта можа казаць аб тым, што яго лічаць тым, хто страляў у Барыса Нямцова, але прамых пацверджанняў пакуль няма.

Тамерлан Эскерханаў, Шагід Губашаў і Рамзан Бахаеў, фота Максім Шеметаў / Reuters / Scanpix

Тамерлан Эскерханаў, Шагід Губашаў і Рамзан Бахаеў, фота Максім Шеметаў / Reuters / Scanpix

У гэты ж час у іншым зале суддзя разглядаў хадайніцтва аб арышце падазраваных Шагіда Губашава (32 гады), Эскерханава (35 гадоў) і Бахаева (45 гадоў). Усе трое, пакуль іх здымалі фотакарэспандэнты і тэлеаператары, сядзелі нізка схіліўшыся і закрываючы твары курткамі.

Вядома, што адзін быў затрыманы позна ўвечары 7 сакавіка ў Падмаскоўі, двое іншых у ноч на 8 сакавіка ў Чачні і Інгушэціі. Следчы заявіў, што яны адмаўляюць сваю віну, аднак яна пацвярджаецца вынікамі аператыўна-вышуковай дзейнасці.

Шагід Губашаў сказаў, што ў яго было алібі — увечары ў дзень забойства ён быў у клубе пры сведках. Эскерханаў і Бахаеў таксама заявілі, што ні ў чым не вінаватыя.

Акрамя таго, у абодвух па шасцёра дзяцей, а Эскерханава нельга пазбаўляць свабоды, бо ён хворы — у яго піяланефрыт і няма адной ныркі.

У выніку Шагід Губашаў, Эскерханаў і Бахаеў арыштаваныя, але не да тэрміну фармальнага заканчэння следства — 28 красавіка, а на два месяцы з дня іх затрымання, гэта значыць да 7 і 8 мая. Абарона паабяцала, што абскардзіць арышт у Масгарсудзе.

Арышт старэйшага брата Шагіда Губашава — Анзора — прайшоў як пад капірку з арышту Дадаева. Губашаў 1981 года нараджэння, халасты, дзяцей няма, адукацыя сярэдняя, зарэгістраваны ў Малгабеку. Яго прывялі ў такім жа напаўсагнутым стане людзі ў балаклавах. У клетцы ён сядзеў, насунуўшы шапку так, што яна амаль закрывала яго вочы. Ён нешта бязгучна шаптаў.

На костачках пальцаў былі бачныя свежыя раны — такія застаюцца пасля боек.

Анзор Губашаў, фота: Таццяна Макеева / Reuters / Scanpix

Анзор Губашаў, фота: Таццяна Макеева / Reuters / Scanpix

Генерал Красноў узяў слова і паўтарыў аргументы, якія прыводзіў для арышту Дадаева. Анзор Губашаў — на пытанне суддзі, ці зразумелая яму мера стрымання - адказаў коратка: «Я не вінаваты». На вынясенне рашэння пра яго арышт у суддзі таксама пайшло каля паўгадзіны.

Старанна выводзіўшыя Губашава з залы суда спецназаўцы зноў нагнулі яго і ці то выпадкова, ці то наўмысна, балюча ўдарылі яго галавой аб дзвярную ручку. Анзор Губашаў, як і Дадаеў, арыштаваны да 28 красавіка.

Такім чынам, з пяці падазраваных і абвінавачаных сваю віну не прызнаў ніводны.

Чацвёра яе адмаўляюць, пяты — Дадаеў — не кажа нічога. Вядома, што шосты падазраваны па справе загінуў у Грозным пры затрыманні — спачатку адстрэльваўся, а потым падарваў сябе гранатай.

Прэс-сакратар Басманнага суда паабяцала, што 9 сакавіка новых арыштаў па справе аб забойстве Барыса Нямцова не будзе: у судзе — выходны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?