Пра гэта ў інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь 1» заявіла намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Наталля Качанава.

«Дакумент практычна ў стадыі завяршэння. Ён дапрацоўваецца і ў бліжэйшы час будзе прадстаўлены кіраўніку дзяржавы», — сказала віцэ-прэм'ер.

Яна адзначыла, што сёння ў Беларусі вялікая ўвага надаецца сацыяльнай палітыцы. Разам з тым, многія недаацэньваюць усяго таго, што робіць дзяржава. «Я лічу, што кожны грамадзянін нашай краіны павінен удзельнічаць у пакрыцці тых выдаткаў, якія дзяржава накіроўвае на сацыяльную сферу», — выказала свой пункт гледжання віцэ-прэм'ер.

Адказваючы на пытанні карэспандэнта тэлеканала, Наталля Качанава, у прыватнасці, адзначыла, што сёння ў Беларусі не разглядаецца пытанне аб павелічэнні пенсійнага ўзросту.

«Вы ведаеце падыходы нашага кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі, які адназначна сказаў, што пераглядацца ў цяперашні час гэтае пытанне не будзе», — сказала віцэ-прэм'ер, адзначыўшы, што пакуль сітуацыя не крытычная, яна пад кантролем. Такім чынам, неабходнасці перагляду пенсійнага ўзросту пакуль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?