У пункце пропуску «Махро» на беларуска-ўкраінскай мяжы 8 сакавіка пінскія памежнікі ў «Мерседэсе» з васьмю пасажырамі знайшлі труп 38-гадовага грамадзяніна Украіны.

Пра гэта паведамляе Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі. 

Як растлумачылі мужчыны-гастарбайтары, памерлы пасажыр лячыўся ў Расіі ад захворвання нырак. Аднак гэта не перашкодзіла ім па дарозе дадому ўжываць алкагольныя напоі. Пры пад'ездзе да пункта пропуску яны не змаглі разбудзіць таварыша. Выкліканыя медыкі не выявілі прыкметаў насільнай смерці. Труп украінца адпраўлены на судмедэкспертызу. 

Пасля апытання супрацоўнікамі міліцыі грамадзяне Украіны былі адпушчаныя дадому.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?