Фота: «Фарбы старога Мінска», Сяргей Гудзілін

Фота: «Фарбы старога Мінска», Сяргей Гудзілін

У чарговым штогадовым рэйтынгу Mercer Quality of Living Мінск заняў па якасці жыцця 189 месца з 220 даследаваных гарадоў.

Найлепшымі па якасці жыцця прызнаныя Вена (Аўстрыя), Цюрых (Швейцарыя), Окленд (Новая Зеландыя), Мюнхен (Германія) і Ванкувер (Канада).

З суседзяў Беларусі найвышэйшыя пазіцыі маюць Вільнюс і Варшава (дзеляць 79 месца), Талін і Рыга (88 і 89 месца), Вроцлаў (100), Масква (167), Санкт-Пецярбург (174), Кіеў (176).

З іх даследчыкі асабліва адзначаюць рост Вроцлава з добрай інфраструктурай і магутным пулам талентаў.

Мінск абагнала сталіца Албаніі Тырана (180) і сталіца Венесуэлы Каракас (179), але ў беларускай сталіцы жыццё крыху якасней, ніж у сталіцы Кубы Гаване (193) і сталіцы Грузіі Тбілісі (194).

Пры складанні рэйтынгу разглядаецца 39 фактараў, сярод якіх жытло, палітычная і сацыяльная атмасфера, медыцына, адукацыя, культура, транспарт, адпачынак, клімат і прывабнасць для турыстаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?