Звычайна дарослыя сабакі пароды Чыхуахуа маюць вагу 2-3 кг. Трохмесячны Тудзі наўрад ці будзе цяжэйшым за 900 грам, калі вырасце, распавядае TVP Wrocław.
Тудзі плануюць прадставіць у Кнігу рэкордаў Гінэса — дагэтуль самы малы сабака свету меў рост 10 см, але Тудзі да таго, хутчэй за ўсё, не дарасце.
Малыш змесціцца ў кубку кавы. За дзень ён з'ядае толькі некалькі шарыкаў корму.
0
0
0
0
0
0