Суд прыгаварыў жыхара Гомельскага раёна 1970 года нараджэння да 11 гадоў пазбаўлення волі за ўчыненне гвалтоўных дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да васьмігадовай дачкі. 

Як паведаміў пракурор Гомельскага раёна Уладзіслаў Журакоўскі, на гэты момант абвінавачваны абскарджвае прыгавор. Віну ён прызнаў часткова, растлумачыў, што быў п'яны і нічога не памятае. 

Злачынства было ўчынена ў жніўні 2014 года ў шматдзетнай сям'і, у якой выхоўваецца шасцёра дзяцей. Бацькі былі ў разводзе, але жылі сумесна. У дзень злачынства маці паехала ў Мінск, каб сустрэць адну з дачок, якая вярталася з аздараўлення з-за мяжы. Бацька быў п'яны, увайшоў у пакой да васьмігадовай дачкі і ўчыніў гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару. Прычым пасля злачынства пазваніў былой жонцы і паведаміў пра гэта здарэнне. 

Жанчына вярнулася раніцай дадому і пачала распытваць былога мужа аб тым, што здарылася. Аднак той адказаў, што пажартаваў. Затым мужчына заявіў, што ад'язджае на заробкі ў Расію. Былая жонка дапамагла яму сабраць рэчы і праводзіла да прыпынку. Але абвінавачваны перадумаў ехаць і паведаміў, што ідзе да каханкі. Пасля гэтага жанчына пазваніла ў міліцыю і паведаміла пра злачынства. Яна растлумачыла, што першапачаткова не хацела паведамляць пра гэта, але потым усё-такі вырашыла пакараць былога мужа. 

Раней мужчына быў судзімы за нявыплату аліментаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?