Цырымонія ўзнагароджання прэміі «Альбом года» прайшла 10 сакавіка. Пераможцаў у большасці намінацый абіралі чатыры рады — штатныя эксперты парталу, вялікае журы з беларускіх журналістаў і крытыкаў, пяць замежных крытыкаў з краін-суседзяў Беларусі і актыўныя карыстальнікі парталу.

Пераможца атрымае інфармацыйную падтрымку свайго сольнага канцэрту ад Experty.by і «Атлант Тэлекам», аўтар найлепшага беларускамоўнага альбома — інфападтрымку канцэрту ад «Будзьма Беларусамі».

Песні з усіх альбомаў-намінантаў:

Спампаваць адным файлам

Пераможцы

Альбом года і найлепшы інструментальны альбом — «Thou», Port Mone.

Найлепшы беларускамоўны альбом, найлепшы дэбют і найлепшы рок-альбом — «Прадмова», Tonqixod.

Найлепшы поп-альбом — «Export», IOWA.

Найлепшы індзі-поп/электронны альбом — «Secret», Mustelide.

Найлепшы фольк-альбом — «Раёк», Vuraj.

Прыз замежных экспертаў — «Motherland», (((O))).

Прыз народных экспертаў і прыз штатнага журы атрымаў «Thou» ад Port Mone, прыз штатных экспертаў — «Прадмова» ад Tonqixod.

***

У мінулым годзе Experty.by назвалі Альбомам года «Последний альбом» Сяргея Пукста і праекту Pukstband, найлепшым беларускамоўным альбомам стаў «Адпусці» гурта BosaeSonca, а замежныя эксперты адзначылі «Forever I Am» электроншчыка (((О))).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?