Як паведаміла агенцтву «Мінск‑Навіны» урач‑эпідэміёляг Менскага гарадзкога цэнтру гігіены і эпідэміялогіі Ала Дашкевіч, з 21 студзеня па 24 студзеня паказчык росту захворваемасьці вострымі рэсьпіраторнымі інфэкцыямі і грыпам перавысіў парогавы ўзровень у тры разы.

За гэтыя дні ва ўстановы аховы здароўя зьвярнуліся з сымптомамі больш за 17,5 тыс. чалавек, 52% тых, хто захварэў, дзеці да 14 гадоў. Шпіталізавана 157 менчукоў, у тым ліку 137 юных месьцічаў.

Нагадаем, што раней эпідэмія грыпу была абвешчана ў Горадні і Лідзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0