Кампанія Broad Sustainable Buildings усталявала рэкорд па хуткасці будаўніцтва, распавядае Gizmodo.

57 паверхаў і 80 000 м² за 19 дзён — гэта стала магчымым праз модульны працэс будаўніцтва, распрацаваны кампаніяй.

За дзень будынак рос на тры паверхі, ён збіраўся амаль як канструктар Lego. У ім змесцяцца 800 кватэр і офісы для 4 тысяч супрацоўнікаў.

Як сцвярджаюць будаўнікі, хуткасць не паўплывала на якасць: будынак вытрымае землятрус магнітудай да 9 балаў.

Будаўніцтва па новай тэхналогіі дазволіла не толькі зэканоміць грошы, але і скараціць выкарыстанне бетону на месцы, што ў сваю чаргу зменшыла выкіды пылу ў паветра. Гэта асабліва важна для Кітая, дзе мегаполісы маюць заўважныя экалагічныя праблемы. У самім будынку паветра будзе ачышчацца прасунутай і энергаэфектыўнай сістэмай кандыцыянавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?