Трох журналістаў паўднёваафрыканскага медыяхолдынга South African Broadcasting Corporation абрабавалі ў жывым эфіры ў правінцыі ПАР Гаўтэнг.
Падчас жывога эфіру да журналіста Вуя Мвока падышлі рабаўнікі і запатрабавалі ад яго мабільны тэлефон. Гэтак сама яны абышліся з астатнімі членамі здымачнай групы.
Мвока пазней расказаў, што адзін з бандытаў пагражаў яму пісталетам, бо ён адмовіўся аддаваць тэлефон, пасля чаго адзін з рабаўнікоў дастаў зброю са словамі: «Прыстрэль гэтага сабаку». Мвока здолеў толькі некалькі разоў сказаць у мікрафон «нас абрабавалі».
Пры гэтым злачынцы нават не адразу зразумелі, што ўсё запісваецца на камеру. На кадрах відаць, як яны, зусім не саромеючыся камеры, шукаюць, што яшчэ можна забраць. І толькі затым уцякаюць.
Здабычай чатырох рабаўнікоў, якія сарвалі вячэрнюю трансляцыю, сталі ноўтбук і сотавыя тэлефоны, якія яны адабралі ў здымачнай брыгады.