Фота: nypost.com
Амерыканская кампанія Uber адкрыла вакансіі ў Мінску, заўважыў TUT.BY.
Uber шукае ў Мінску кіраўніка рэгіянальнага офіса, аператара і менеджара па лагістыцы і менеджара па маркетынгу.
Uber працуе як мабільная праграма. Замоўца рэзервуе машыну з кіроўцам, бачыць яе перасоўванні ў рэальным часе. Часцей за ўсё машына прыбывае за некалькі хвілін. Таксі аплочваецца банкаўскай картай. З 2012 года кампанія дае магчымасць браць спадарожнікаў кіроўцам, якія не аказваюць паслугі таксі. Капіталізацыя Uber на 2014 год складала 41 млрд даляраў.
Кампанія мае праблемы з законам у некаторых краінах свету, сэрвіс забаронены ў Кітаі, Іспаніі, некаторых штатах ЗША і Аўстраліі. У многіх краінах таксісты баставалі супраць Uber, які моцна замінае іх бізнесу.