Пачалася вясна, усе крамы распрадаюць свой зімовы асартымент, і мы вырашылі даведацца, дзе магчыма купіць швэдар ці зімовую куртку па нізкіх коштах. Паглядзім, што адбываецца з коштамі ў іпэшнікаў, у крамах з масс-маркетам і ў дзяржаўных. Спачатку ідзём у «Сілуэт»: нягледзячы на незразумеласці з дакументамі ды законамі, большасць прадпрымальнікаў працуе.

Пачынаем з зімовых куртак. Іх у сярэдзіне сакавіка засталося не так шмат, але калі пастарацца, то цалкам рэальна знайсці свой памер. Так, у некаторых кропках куртку можна набыць за 500 тысяч: пры гэтым яна будзе з пуху ды са штучным футрам на каўнеры. Можна знайсці і маленькія, і вялікія памеры. На цэтліках «краіна ўвоза» пазначаная Расія. Калі хочацца пухавік з натуральным футрам, то прыйдзецца заплаціць 850 тысяч.

Злева — пухавік са штучным футрам, каштуе 500 000.

Злева — пухавік са штучным футрам, каштуе 500 000.

З зімовым абуткам справы трошкі горш: выбар не такі вялікі. Але мы знайшлі некалькі кропак, дзе зімовыя жаночыя чаравікі са штучнай скуры будуць каштаваць усяго 250 тысяч, абутак са скуры ці нубуку – ад 650. Улюбёныя моладзевыя чаравікі Timberland зараз у «Сілуэце» каштуюць таксама 650 тысяч.

У некаторых іпэшнікаў цяпер зніжкі не толькі на зімовы, але і на вясновы абутак: замшавыя жаночыя чаравікі з мінулагодніх запасаў каштуюць 450-500 тысяч, але іх засталося няшмат. Прадавачка з крамы абутку тлумачыць, што асабіста яна не спяшаецца ехаць за новым таварам, таму што сітуацыя з законам аб продажы не зусім зразумелая і цяжка прадказаць, як зменяцца умовы і кошты. Магчыма, ехаць за новай партыяй будзе ўжо невыгадна.

Распродаж абутку, што застаўся з мінулага сезону — цяпер гэтыя чаравікі каштуюць на 100 тысяч менш.

Распродаж абутку, што застаўся з мінулага сезону — цяпер гэтыя чаравікі каштуюць на 100 тысяч менш.

Акрамя зніжак на зімовыя рэчы часам трапляюцца і зніжкі на вясновыя паліто, таксама мінулагоднія. Так, жаночае паліто з воўны са зніжкай будзе каштаваць прыкладна 1 000 000 ці трошкі больш, а «новая калекцыя», то бок прывоз 2015 года, - ад 1 700 000. Усе гэтыя паліто прывозяць з Расіі.

Распродаж вясновых паліто з воўны, вытворца — Расія.

Распродаж вясновых паліто з воўны, вытворца — Расія.

Гэта — новы прывоз, адрозніваецца ад мінулага сезону толькі мадэлямі.

Гэта — новы прывоз, адрозніваецца ад мінулага сезону толькі мадэлямі.

Швэдары і джэмперы па нізкіх коштах у «Сілуэце» сустракаюцца не так часта, але часам на некаторых ралетах вісяць налепкі «зніжка 20%». У асноўным гэта баваўняна-акрылавы трыкатаж з Турцыі, купіць кофту ці швэдар можна за 250-300 тысяч, мінулагоднія сукенкі на распродажы каштуюць столькі ж (кошты на вясновую «калекцыю» сукенак у іпэшнікаў зараз пачынаюцца ад 600 000).

Джэмперы — каля 250 000, сукенкі на зніжках 250 000 - 450 000.

Джэмперы — каля 250 000, сукенкі на зніжках 250 000 - 450 000.

Кошты на новую «калекцыю» — 600 000 - 650 000 тысяч.

Кошты на новую «калекцыю» — 600 000 - 650 000 тысяч.

Мода на вышыванкі дайшла нават да турэцкіх вытворцаў — у адной з крамаў у «Сілуэце» можна набыць вось такі жакет (95% поліэстэр, 5% эластан, кошт — 460 000).

Мода на вышыванкі дайшла нават да турэцкіх вытворцаў — у адной з крамаў у «Сілуэце» можна набыць вось такі жакет (95% поліэстэр, 5% эластан, кошт — 460 000).

Далей шпацыруем у ЦУМ, дзе апошнім часам таксама можна патрапіць на зніжкі. Але там прапануюць нізкія кошты толькі на асобныя маркі, і іх яшчэ трэба пашукаць. У салігорскай фабрыкі «Калінка», напрыклад, можна знайсці жаночую блузку з віскозы колеру «каралавы зігзаг» за 149 900. На суседнім стэндзе марка Blauz Fashion прапаноўвае падобныя кашулі ўжо за 500 тысяч. Сукенак па 250 000 тут таксама не знойдзеш: жаночыя трыкатажныя сукенкі пачынаюцца ад 350 000 і толькі ад 42 памера, і стыль іх у асноўным не вытрымлівае крытыкі.

Блуза ад «Калінкі» за 149 900.

Блуза ад «Калінкі» за 149 900.

Злева — блузка за 573 800, справа — 499 500, абедзве - беларускага брэнда Blauz Fashion.

Злева — блузка за 573 800, справа — 499 500, абедзве - беларускага брэнда Blauz Fashion.

Але не ўсё так блага: на зімовую прадукцыю слонімскай маркі Romgil у ЦУМе зараз дзейнічае 35% зніжка. Напрыклад, вось гэты сінтэтычны джэмпер (ПАН 77%,ПА 15%, воўны - усяго 8%) можна набыць за 372 600, а джэмпер берасцейскай «Элемы» - за 316 850.

Злева — «Элема» за 316 850, справа — «Romgil» за 372 600, матэрыял і там, і там — пераважна сінтэтыка.

Злева — «Элема» за 316 850, справа — «Romgil» за 372 600, матэрыял і там, і там — пераважна сінтэтыка.

Дадатковую зніжку можна атрымаць, калі прыйсці ў пэўны дзень: то ГУМ, то ЦУМ, то ГЦ «На Нямізе» перыядычна праяўляюць неверагодную шчодрасць ды адымаюць ад кошта ўсіх нехарчовых тавараў яшчэ 15%, таму будзьце пільныя: той жа самы швэдар можа абысціся вам яшчэ танней ужо ў гэтую суботу, 14 сакавіка.

Цяпер паглядзім, што прапануюць брэнды мас-маркета. Заходзім у «Сталіцу», і адразу ў вочы кідаюцца надпісы: «да –70%» ды «цяпер яшчэ танней!» Праверым, што яшчэ засталося на палічках.

У «Terranova», італьянскага брэнда, які шые сваё адзенне пераважна ў Азіі, яшчэ засталося некалькі цёплых зімовых паліто, якія можна набыць за 400 тысяч. Яшчэ ў іх ёсць вялікі стэнд з джэмперамі, усе па 69 900. Побач вісяць яшчэ пару мадэляў па 99 900. Як заўжды, рэчы памеру S і M на такіх распродажах знікаюць першымі, але калі пастарацца, то можна знайсці і S, і XS розных колераў. 

Стэнды ў краме «Terranova».

Стэнды ў краме «Terranova».

Такія ж горы трыкатажу можна знайсці і ў Jack&Jones: зімовая жаночая калекцыя ад Vero Moda прапануе джэмперы па 339 900. У іх ужо з'явіліся вясновыя паліто, у адрозненні ад расійскіх з «Сілуэта», яны каштуюць 929 200, зробленыя ў Кітаі і маюць у сабе 70% бавоўны ды 20% поліэстру. Для параўнання: у Mango зараз вісяць вясновыя паліто за 1 129 900, у якіх поліэстру 99% і 1% эластану.

Распродаж джэмпераў ад Vero Moda.

Распродаж джэмпераў ад Vero Moda.

Злева — паліто з новай калекцыі, бавоўна+поліэстр, у Беларусі такое можна насіць хіба позняй вясной.

Злева — паліто з новай калекцыі, бавоўна+поліэстр, у Беларусі такое можна насіць хіба позняй вясной.

У Jennyfer зараз распродаж жаночых блузак: ёсць па 199 900 і па 259 900. З зімовай верхняй вопраткі ў іх засталося багата моладзевых парак, пераважна колеру «хакі». Зробленыя яны ў Кітаі і каштуюць 589 900.

Распродаж блузак у Jennyfer.

Распродаж блузак у Jennyfer.

Паркі Jennyfer.

Паркі Jennyfer.

У Mexx зімовыя паліто з таго ж Кітаю каштуюць 1 499 900, склад – 100% ПЭ. На цэтліку закрэслены кошт 2 799 900, то бок у сакавіку ў гэтай краме можна нядрэнна сэканоміць. Джэмперы там ёсць і з новай, і са старай калекцый. Мінулагоднія – па 599 900 замест 800 000, новыя – каля 999 900.

Зімовае паліто Mexx, якое па вясне патаннела на 1 300 000.

Зімовае паліто Mexx, якое па вясне патаннела на 1 300 000.

Злева — джэмпер з новай калекцыі за 999 900, справа — са зніжкай, цяпер каштуе 599 900.

Злева — джэмпер з новай калекцыі за 999 900, справа — са зніжкай, цяпер каштуе 599 900.

Самыя танныя швэдары знайшліся ў краме расійскай маркі «Твоё», якая прадае ў асноўным адзенне для дому. Паміж палічак з трыкатажнымі майкамі любых колераў ды памераў вісіць джэмпер «Сакрэт». Паводле этыкеткі, яго зрабілі ў Бангладэшы і раней ён каштаваў 243 900, а цяпер – усяго 81 900. 

Джэмпер «Сакрэт» маркі «Тваё». Цікава, што на цэтліку пазначаны таксама кошт у расійскіх рублях — 599 р. (135 000). Пэўна, столькі ён каштуе без зніжкі ў суседняй дзяржаве.

Джэмпер «Сакрэт» маркі «Тваё». Цікава, што на цэтліку пазначаны таксама кошт у расійскіх рублях — 599 р. (135 000). Пэўна, столькі ён каштуе без зніжкі ў суседняй дзяржаве.

Такім чынам, абраць пакуль ёсць з чаго, таму яшчэ можна паспець абнавіць свой зімовы гардэроб па даволі прыемных коштах. Улічваючы, што курс замежнай валюты расце, а ўмовы для індывідуальных прадпрымальнікаў змяняюцца, танней паліто ды абутак у наступным сезоне дакладна не будуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?