11.03.2015 / 20:04

Невыязных беларусаў не прапусцяць праз расейскую мяжу 6

Адзіны спіс невыязных даўжнікоў на расейска-беларускай мяжы з'явіцца ў бліжэйшы час, разлічвае кіраўнік УФССП па Маскве Аляксандр Сцебакоў.

Фота: cr2.livejournal.com

Паводле яго слоў, часам расейцы, якім абмежаваны выезд за мяжу, перасякаюць мяжу з Беларуссю па расейскім пашпарце, купляюць там білет за мяжу і, паколькі беларускія памежнікі не маюць указанняў затрымліваць расейскіх даўжнікоў, свабодна ляцяць.

«Як толькі алгарытм узаемадзеяння з беларускімі калегамі будзе прапісаны, я думаю, што праблем у гэтым плане не ўзнікне: у нас вельмі падобныя памежныя структуры, у іх ёсць таксама служба прымусовага выканання», — сказаў Сцебакоў журналістам у сераду.

Ён адзначыў, што працаваць сістэма пачне «ў бліжэйшы час». Канкрэтная дата не ўдакладняецца.

«У беларускіх памежнікаў будзе такі ж спіс даўжнікоў, як у нашых, і яны іх прапускаць не будуць», — растлумачыў Сцебакоў.

0
Аляксей / Адказаць
11.03.2015 / 20:33
Вярніце мяжу!
0
оттуда / Адказаць
11.03.2015 / 21:39
Сталинская конц-яма замкнулась...
0
NavuchencaBK / Адказаць
11.03.2015 / 22:31
А пад выглядам даўжнікоў караць? Адзіны сьпіс якога ведамства?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру