14.03.2015 / 23:19

Спецнумар «НН»: Топ-100 самых уплывовых беларусаў набудзь і захавай на памяць! 1

Спіс самых уплывовых асобаў Беларусі «Наша Ніва» складае другі раз. Папярэдні рэйтынг з’явіўся ў 2013-м. Наш цяперашні топ-100 адлюстроўвае жыццё краіны на пачатак 2015 года.

Ва ўмовах беларускага аўтарытарызму натуральна, што верхняя частка спісу спрэс складаецца з людзей, блізкіх да улады. Наконт таго, хто павінен зноў ачоліць «топ», сумневаў не было ні ў кога з экспертаў. Гульцоў у гэтую зборную фактычна набірае адзін чалавек. Ён жа яе галоўны трэнер, ён жа і капітан, і галоўны гулец.

Аляксандр Лукашэнка стварыў сістэмы аднаасобнай улады. Існуе і своеасаблівае «Палітбюро», але яно, у адрозненне ад савецкага часу, нефармальнае.

Бясстрашны Мікола Статкевіч (№45), які пяць гадоў таму кінуў выклік Лукашэнку, па-ранейшаму за кратамі. Але паміж прадстаўнікамі незалежнай супольнасці ён наперадзе ўсіх.

Крытэрыі вызначэння ўплывовасці засталіся няззменнымі. Гэта колькасць людзей пад кіраваннем асобы. Гэта таксама рэсурсы, у тым ліку фінансавыя, якія яна можа размяркоўваць. Гэта і колькасць сфераў грамадскага жыцця, на якія асоба мае ўплыў, а таксама актыўнасць, з якой намінант карыстаецца сваёй уладай. Цікава, што эксперты адзначаюць і тых людзей, уплыў якіх маральны, а не уладны ці фінансавы. Натуральна, што больш медыйных і харызматычных персон эксперты ставяць вышэй за шэрых кардыналаў. Увогуле, беларускія ўладныя структуры і бізнэс даволі закрытыя, што не можа не мець адбітку на рэйтынгу.

* * *

Свежы нумар штотыднёвіка «Наша Ніва» прыходзіць падпісчыкам ужо ў сераду, у газетных шапіках прадаецца з раніцы чацвярга.

На «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца праз «Белпошту». Адкрыта падпіска на першае паўгоддзе 2015 года Кошт падпіскі на месяц — 36 850 рублёў для фізічных асоб (індэкс 63125), 44 214 — для юрыдычных (індэкс 631252). Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла.

Падрабязную інструкцыю падпіскі праз інтэрнэт крок за крокам можна знайсці тут.

Раней, чым у кіёсках, «НН» з'яўляецца ў кнігарні «Логвінаў» (Мінск, пр. Незалежнасці, 37а, ст.м. «Плошча Перамогі»), этнакраме «Рагна» (Мінск, вул. Сухая, 4, ст. м. «Фрунзенская»), на сядзібе БНФ (вул. Чарнышэўскага, 3).

Памятайце, што Наша Ніва / NN.BY – незалежная газета. Яна існуе на ахвяраванні і грошы з продажаў. Таму яна адлюстроўвае інтарэсы беларускага грамадства, а не дзяржавы. Наша Ніва была заснаваная ў 1906, адноўленая ў 1991. Ахвяраваць грошы на НН можна ў любым банку. Дзякуй за падтрымку!

NN.by

0
Ў / Адказаць
12.03.2015 / 23:06
калі ласка, можа хто ведае дзе ў Гродне можна набыць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру