Пра гэта намесьнік памочніка дзяржсакратара ЗША заявіў на сустрэчы з групай беларускіх журналістаў у Вашынгтоне.

Злучаныя Штаты вітаюць вызваленьне Зьмітра Дашкевіча і Віктара Аўтуховіча. Пра гэта амэрыканскі дыплямат заявіў на сустрэчы з групай беларускіх журналістаў у Вашынгтоне. “Думаю, што гэта пачатак працэсу. Каб адбыліся крокі насустрач павінны быць вызваленыя ўсе астатнія пяць палітвязьняў, у тым ліку Зьдзьвіжкоў. Мы спадзяемся, што адбудзецца касацыя ягонага прысуду”, -- cкaзаў ён.

Крэмэр адзначыў, што, на ягоную думку, ЗША “трапілі ў кропку”санкцыямі супраць “Белнафтахіму”. “Магчыма, Беларусь ня можа дазволіць сабе падпасьці пад далейшыя санкцыі”, -- адзначыў ён. У той жа час ЗША будуць вымушаныя разглядзець наступныя меры, калі ўсе вязьні, якіх Вашынгтон разглядае як палітычных, ня будуць вызваленыя. Санкцыі супраць “Белнафтахіму” былі мерай, прынятай ЗША паралельна з рашэньнем ЭС адмяніць прэфэрэнцыі ў гандлі зь Беларусьсю, наступныя крокі будуць прымацца ў каардынацыі з краінамі Эўропы, падкрэсьліў Крэймэр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?