У эфіры праграмы «Добрай раніцы, Беларусь» быў прадстаўлены кліп на песню «Time» дуэта Uzari & Maimuna, распавядае tvr.by.

На пляцоўцы пад Мінскам для здымак відэа былі задзейнічаныя агонь, снег, дым і 11 тон пяску.

Кіраўніцтва беларускай дэлегацыі «Еўрабачання» прадставіць ролік 16 сакавіка ў Вене (Аўстрыя). У той жа дзень будуць прадстаўленыя сцэна, тэлевізійны дызайн і аздабленне «Еўрабачання».

***

«Еўрабачанне» пройдзе ў 60-ы раз з 19 па 23 мая ў Вене. У 2015 годзе ў конкурс вернуцца Кіпр, Сербія і Чэхія, што раней адмаўляліся ад удзелу. Але 12 іншых краін адмовіліся ад удзелу, у іх ліку Украіна. Упершыню (і, магчыма, у апошні ж раз) у конкурсе возьме ўдзел Аўстралія.

Прадстаўнікі Беларусі на «Еўрабачанні-2015» выступяць у другой частцы першага паўфіналу 19 мая. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?