Дзве ўспышкі класа М і адна ўспышка класа Х2.1 адбыліся на Сонцы 10-11 сакавіка, паведамляе Абсерваторыя сонечнай дынамікі NASA.

Навукоўцы пакуль не могуць сказаць, ці зачэпіць успышка Зямлю.

Разам з успышкай адбыўся значны выкід каранальнай масы. Выкід дасягне Зямлі 14 сакавіка. Успышка наймагутнейшага класа Х адбылася ўпершыню ў 2015 годзе.

Успышкі на Сонцы шкодзяць працы спадарожнікаў, сістэм GPS і ГЛОНАСС, выклікаюць праблемы з сувяззю, а таксама палярныя ззянні. Мяркуецца, што геамагнітныя буры, выкліканыя выкідамі сонечнай плазмы, могуць негатыўна ўплываць на здароўе некаторых людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?