12.03.2015 / 14:47

Са святаром і танцам вайны: у Екацярынбургу ўрачыста правялі байцоў ваяваць у Данбас ФОТА, ВІДЭА 33

У сераду вечарам на плошчы каля чыгуначнага вакзала расійскага Екацярынбурга сваякі і сябры правялі байцоў, якія адпраўляюцца на паўднёвы ўсход Украіны, паведамляе сайт 66.ru

Рота сфармаваная Уладзімірам Яфрэмавым пад эгідай Фонду ветэранаў спецназа. Ёй трэба будзе ўліцца ў адзін з батальёнаў брыгады «Прывід» сумнавядомага палявога камандзіра з «ЛНР» Аляксея Мазгавога. У складзе екацярынбургскага добраахвотніцкага падраздзялення ў асноўным людзі, якія прайшлі вайсковую службу. Многія маюць баявы досвед, піша 66.ru

Перад пасадкай у цягнік добраахвотнікі выканалі стары казачы абрад, які належыць ажыццяўляць перад адпраўкай на вайну.

Першапачаткова меркавалася, што сам камандзір роты Уладзімір Яфімаў вернецца ў Екацярынбург ўжо праз месяц, а яго байцы будуць самі вырашаць — ехаць дадому або далучыцца да іншых падраздзяленняў ДНР. Але цяпер планы камандзіра змяніліся і цяпер ён нават прыкладна не змог назваць тэрміны вяртання.

Уральскія добраахвотнікі выконваюць танец вайны

0
гарвыканкам1918 / Адказаць
12.03.2015 / 15:01
Хутка екатэрэнбург будзе сустракаць сваіх мерцьвякоў назад у цынкавых скрынях.ці будзе сыаякам і сябрам так весела і ўрачыста...няўжо ж вам,вылюдкі мала ў расеі месца,што едзеце суседнія краіны захопліваць?
0
Дзядзя СЭМ / Адказаць
12.03.2015 / 15:15
Асаблiва дзiвосна глядзiцца надпiс Marins Park Hotel у тыле у "герояу" - то бок, сусветны капiтал ужо захапiу iх горад, як нi змагайся!
0
Лабус / Адказаць
12.03.2015 / 15:22
Дзiкi народзец. А яшчэ пра пра славянская братэрства заягаюць. Тьфу... азiятчына пярыаду 18стагоддзя.
Паказаць усе каментары/ 33 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру