Адбылася тэлефонная размова Уладзіміра Пуціна з прэзідэнтам Рэспублікі Арменія Сержам Саргсянам, паведамляе прэс-служба Крамля.

«Абмеркаваныя ключавыя тэмы расійска-армянскага саюзніцкага партнёрства, якія тычацца, у прыватнасці, супрацоўніцтва ў сферы мірнага атама і ў нафтагазавай галіны… Узгоднены планы маючых адбыцца асабістых кантактаў, якія ўключаюць сумесны ўдзел у памятных мерапрыемствах, прымеркаваных да 100-годдзя генацыду, і ў святкаванні 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне», — гаворыцца ў паведамленні.

Цікава, што армянскі сайт news.am пераставіў гэту навіну са спасылкай на сайт Крамля.

Нагадаем, што Пуцін не з'яўляецца на публіцы з канца мінулага тыдня. Прэс-служба выстаўляла навіны пра яго сустрэчы задняй датай, што дало падставу для розных чутак.

Учора агенцтва Reuters паведаміла, што меркаваная сустрэча Пуціна, Назарбаева і Лукашэнкі, што мелася прайсці ў Астане, адменена, і прычынай стала хвароба прэзідэнта Расіі.

Сёння прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што «як толькі вясной з'яўляецца сонца, як толькі пачынае пахнуць вясной, пачынаюцца абвастрэнні. Камусьці мроіцца адстаўка Сечына [кіраўніка Роснефті — НН], камусьці — адстаўка ўрада, а нехта некалькі дзён не бачыць па тэлевізары прэзідэнта Пуціна. Мы ставімся да такіх абвастрэнняў спакойна, цярпліва адказваем на пытанні», — заявіў Пяскоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?