Інстытут «Палітычная сфера» і Беларускі Калегіюм пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску запрашаюць на дыскусію і прэзентацыю анталогіі краёвай думкі.

Дыскусія «Краёвая ідэя: пераацэнка палітычнага і культурнага значэння» з удзелам аднаго з першых даследчыкаў краёвай ідэі – Яна Юркевіча, прафесара Познаньскага ўніверсітэта (Польшча) – адбудзецца 19 сакавіка а 18.30 у гатэлі «Манастырскі» (вул. Кірылы і Мяфодзія, 6).

Акрамя Я. Юркевіча ў дыскусіі прымуць удзел вядомыя беларускія даследчыкі: Алесь Смалянчук, Андрэй Казакевіч, Алесь Пашкевіч, Ігар Бабкоў.

Падчас абмеркавання плануецца закрануць пытанні: Якое месца краёвая ідэя займае ў палітычнай і інтэлектуальнай гісторыі рэгіёну? Якія асноўныя палітычныя і культурныя ідэі развіваліся краёўцамі? Як спадчына краёвай ідэі выкарыстоўваюцца ў культурнай прасторы і палітычным жыцці Беларусі, Літвы і Польшчы? Якія аспекты краёвай ідэі захоўваюць сваё значэнне сёння?

Дыскусія будзе спалучана з прэзентацыяй электроннай версіі выдання «Анталогіі краёвай ідэі: пачатак ХХ ст.», падрыхтаванай Інстытутам «Палітычная сфера».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?