Паблізу вёскі Багач Кобрынскага раёна здзейсніў аварыйную пасадку прыватны верталёт Robinson.
Паведамленне аб няштатнай пасадцы паступіла ў МНС 12 сакавіка ў 16.46.
На месца прыбыла група ратавальнікаў для прадухілення магчымага ўзгарання паліва, паведаміў прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, на борце знаходзіліся чатыры чалавекі. Пацярпелых няма.
0
0
0
0
0
0