14.03.2015 / 09:53

Рэдакцыя «Літаратуры і мастацтва» з'ехала са сваіх гістарычных памяшканняў на вуліцы Захарава 5

Кабінеты рэдакцыі «ЛіМ» на Захарава, 19 зоймуць аддзелы маркетынгу і кнігавыдання, сцвярджаюць у холдынгу.

Захарава, 19. Фота: lim.by

Рэдакцыя штотыднёвай газеты «Літаратура і мастацтва» пакіне будынак па адрасе Захарава, 19, які займала з даўніх часоў. 

Новы адрас рэдакцыі — праспект Незалежнасці, 77. Тут Дом Друку, насупраць Акадэміі навук. Рэдакцыя ЛіМ зойме колішнія памяшканні часопісу «Алеся».

Пакоі ж рэдакцыі на Захарава зоймуць аддзелы маркетынгу і кнігавыдання.

У пераездзе няма нічога злога, запэўніла «Нашу Ніву» галоўная рэдактарка газеты «Літаратура і мастацтва» Таццяна Сівец. «Распавядаць няма чаго. «ЛіМ» будзе выходзіць, як выходзіў, — сказала яна. — Часам пераезд — гэта проста пераезд».

Аляксандр Арсёнаў

0
Кастусь А. / Адказаць
13.03.2015 / 10:05
Вось навошта холдынгу была патрэбна "Алеся". Плошчы ў цэнтры Мінска каштуюць дорага.
0
Гісторык / Адказаць
14.03.2015 / 09:04
Вядома, кабінэты й калідоры, па якіх няраз хадзілі Быкаў, Брыль, Барадулін, Гілевіч, Куляшоў, Панчанка, ды ўсе клясыкі беларускай літаратуры ХХ стагодзьдзя - гэта самае прыдатнае месца для адзьдзелу маркетынгу. І таксама зразумела, што гэтае пытаньне не зацікавіць тых форумных змагароў, якія тут цэлы тыдзень палівалі гразёю ПЭН-цэнтар за яго няўдалы прэс-рэліз. Тут жа няма магчымасьці патаптацца па тых, хто нешта робіць для беларускасьці... Сівец яна ж і ёсьць Сівец: гэта ж вам не Хадановіч...
0
Мордехай В. / Адказаць
14.03.2015 / 20:02
Напэўна, маркетолагам вельмі моцна хацелася кавы і булачак з вайфаем, там раён мае.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру