14.03.2015 / 01:19

У Мінску ўзятыя пад варту два дзеячы піяр-бізнэсу, якія аформілі работнікаў сваёй фірмы як ІП 13

Пракуратура Мінска санкцыянавала ўзяцце пад варту дырэктара і галоўнага бухгалтара аднаго з ТАА. У віну ім ставіцца выкарыстанне распаўюджанай у малым бізнэсе схемы.

Як паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска Сяргей Балашаў, фігурантам справы ставяцца ў віну заключэнне ў 2012—2014 гадах фіктыўных дагавораў з работнікамі, якія афармляюцца ў якасці ІП, з наступным пераводам фінансавых сродкаў у наяўныя праз іх. Шкода ад недаплачаных падаткаў ацэньваецца ў 1,1 млрд. рублёў.

Справа расследуецца на падставе ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса.

Як патлумачылі ў пракуратуры, сталічная фірма займалася піяр-паслугамі. На думку следства, з 2012 да 2014 год кіраўніцтва складала фіктыўныя дагаворы аб аказанні паслуг з дзесяццю супрацоўнікамі, якія былі аформлены ў якасці ІП. Па гэтых дакументах работнікам пералічваліся грошы, якія тыя пераводзілі ў наяўныя. Такім чынам фірма заніжала падатковую базу, а яе кіраўнікі паказвалі лжывыя звесткі ў падатковай дэкларацыі. Усё гэта пацягнула недаплату падаткаў дзяржаве.

Зараз крымінальную справу ў дачыненні да двух супрацоўнікаў фірмы расследуе ўпраўленне Следчага камітэта па Мінску.

0
*** / Адказаць
13.03.2015 / 14:44
дасье папаўняецца...
0
алесь / Адказаць
13.03.2015 / 22:57
pr kvadrat шкада. краина жыве на штрафах
0
Lavr / Адказаць
14.03.2015 / 08:00
пра штрафы вельмі тонка прыкмечана
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру