Суразмоўцы RSI сцвярджаюць, што ў пачатку тыдня ў бальніцы былі забраніраваныя дзве палаты: адна для парадзіхі, а другая для целаахоўнікаў. На момант публікацыі абодва памяшканні ўжо былі вольныя, удакладняе тэлерадыёкампанія.

Першая інфармацыя аб тым, што Кабаева нібыта нарадзіла ў Швейцарыі, з'явілася ў швейцарскім нямецкамоўным таблоідзе Blick. Выданне, у прыватнасці, сцвярджала, што клініку Святой Ганны мог парэкамендаваць былы прэм'ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі — нібыта ў 2009 годзе ў гэтай жа бальніцы нараджала дачка палітыка Барбара.

Сайт клінікі Святой Ганны, акрамя італьянскай, мае англа-і рускамоўныя версіі.

У верасні 2014 Аліна Кабаева стала старшынёй рады дырэктараў «Нацыянальнай медыя групы», найбуйнейшага расійскага прыватнага медыяхолдынга, у які ўваходзяць Пяты канал і Рэн-ТВ. Таксама НМГ належыць 25% акцый Першага канала. Акрамя таго, НМГ з'яўляецца саўладальнікам News Media, пад кіраваннем якога знаходзяцца тэлеканал Life News, газеты «Известия», «Жизнь» і «Твой дзень», радыёстанцыя «Русская служба новостей» і іншыя медыя.

З 2007 па 2014 гады Аліна Кабаева была дэпутаткай Дзяржаўнай думы, у фракцыі «Адзіная Расія».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?