Хірургі з Кейптаўна (Паўднёва-Афрыканская рэспубліка) ўпершыню ў гісторыю правялі паспяховую аперацыю па перасадцы пеніса.

Аперацыя прайшла 21 снежня 2014 года і працягвалася дзевяць гадзін.

Імя пацыента не называецца, аднак вядома, што яму 21 год. Але галоўнае — арганізм прыняў перасаджаны орган. Цяпер перасаджаны пеніс выконвае ўсе свае функцыі, а пацыент цалкам задаволены палавым жыццём.

Тры гады яму ампутавалі пеніс праз ускладненні пасля абразання. Дактары паведамляюць, што складаней за ўсё было атрымаць згоду сям'і донара органа. Перад пахаваннем давялося вырабіць для памерлага мадэль яго пеніса са скуры жывата.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?