14.03.2015 / 09:34

Кошт нафты Brent упаў ніжэй за 55 даляраў за барэль

Тэхналагічны нафтаздабывальны комплекс на ўзбярэжжы Мексіканскага заліва. Фота National Geographic Channel.

Кошт нафты на міжнароднай біржы ICE знізіўся амаль на 5%. Пра гэта сведчаць дадзеныя, апублікаваныя на сайце гандлёвай пляцоўкі. На 23:20 па маскоўскім часе барэль паліва маркі Brent каштаваў 54,57 даляра.

Гэта на два даляры менш, чым на дзень раней. Апошні раз такое падзенне адзначалася на рынку 11 лютага.

Reuters піша, што за тыдзень цана на нафту знізілася ў сярэднім на 9%.

Гэта, паказвае агенцтва, адбылося з-за ўмацавання даляра, высокіх запасаў нафты ў ЗША і перасцярог Міжнароднага энергетычнага агенцтва пра рост валацільнасці на рынку.

Цана нафты на гэтым тыдні таксама падала праз паведамленні аб самым нізкім узроўні беспрацоўя ў ЗША з 2008 года.

Агульны спад у цане ў параўнанні з мінулым годам амаль у два разы аналітыкі звязваюць з перанасычанасцю рынку.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру