У Луганску два чалавекі трапілі ў бальніцу. Пра гэта ў пятніцу, 13 сакавіка, паведамляе «Луганскі інфармацыйны цэнтр» са спасылкай на міністра па надзвычайных сітуацыях самаабвешчанай «Луганскай народнай рэспублікі» Сяргея Іванушкіна.

«У Луганску ў квартале Волкава пацярпела чабурэчная ў выніку таго, што пры гульні ў кегельбан замест шара кінулі гранату. Пацярпелі мужчына і жанчына, якія таксама дастаўлены ў бальніцу», — паведаміў Иванушкин.

У пасёлку Круглік Лутугінскага раёна ў ноч на 13 сакавіка таксама адбыўся інцыдэнт з гранатай. Там, па словах міністра, гранату кінулі «пры высвятленні адносін». Граната ўзарвалася, адзін чалавек загінуў, яшчэ двое — мужчына і дзяўчынка — трапілі з раненнямі ў Лутугінскую бальніцу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?