14.03.2015 / 10:53

Масква супраць уводу міратворцаў ААН у Данбас 10

Няма неабходнасці ў з'яўленні дадатковага кантынгенту ААН на ўсходзе Украіны, заявіў ў размове з «Інтэрфакс» намеснік кіраўніка МЗС Расіі Генадзь Гацілаў.

«Мы зыходзім з таго, што існуюць мінскія дамоўленасці, у якіх прапісана, што маніторынгам будзе займацца АБСЕ», — сказаў ён.

Гацілаў назваў пытанне аб накіраванні міратворцаў у Данбас складаным. «Патрабуецца ўзгадненне мандата, колькасці кантынгентаў, іх нацыянальнага складу і, самае галоўнае, задач, чым яны маглі б займацца», — удакладніў дыпламат.

Намеснік міністра дадаў, што ў шматлікіх членаў Рады Бяспекі ААН, які і павінен вырашаць пытанне аб накіраванні міратворцаў, стрыманае стаўленне да ўкраінскай ініцыятывы. Што гэта за краіны — члены Рады бяспекі, масціў не ўдакладніў.

Для ўводу кантынгенту ААН трэба адабрэнне Рады бяспекі ААН, у тым ліку Расіі, якая мае правам вета.

***

З ініцыятывай запрашэння кантынгенту ААН у лютым выступіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Учора, 13 сакавіка ў ААН пацвердзілі, што атрымалі ад Украіны афіцыйную просьбу аб накіраванні на Данбас міратворчага кантынгенту.

0
Inhvar / Адказаць
14.03.2015 / 10:57
Чорт ладана баiцца.
0
Лявон / Адказаць
14.03.2015 / 11:12
Дык ВЫВЯДЗІЦЕ свае расейскія войскі із Крыма,тэрыторый Украіны! Украінцы на сваей зямлі самі зробяць так,як ім лепш,без указау МАСКВЫ! Працаваць трэба а не ваяваць. ПАВАЖАЦЬ УСЕ НАРОДЫ І ЖЫЦЬ У МІРУ. ВОСЬ ТАКАЯ ДУМКА БЕЛАРУСА.
0
путинец / Адказаць
14.03.2015 / 13:04
озвучили позицию США, Германии, Франции и Великобритании
Паказаць усе каментары/ 10 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру