14.03.2015 / 17:34

Ватыкан гатовы прыняць з візітам Аляксандра Лукашэнку 7

Ватыкан гатовы прыняць з візітам Аляксандра Лукашэнку, заявіў журналістам 14 сакавіка ў Мінску дзяржсакратар Ватыкана, кардынал П'етра Паралін.

БелТА

Паводле яго слоў, падчас сустрэч з прадстаўнікамі дзяржаўных органаў Беларусі магчымасць візіту Лукашэнкі ў Ватыкан абмяркоўвалася. «З боку Святога трона ёсць уся гатоўнасць для такога візіту. Чакаецца толькі рашэнне беларускага кіраўніцтва аб запытванні сустрэчы, удакладнення дат візіту», — сказаў кардынал Паралін на прэс-канферэнцыі. 

Дзяржсакратар папы Францішка растлумачыў, што паводле пратаколу Святога Прастолу «палітычным лідарам не накіроўваюцца запрашэнні для правядзення сустрэч з Папам». «Такія сустрэчы запытваюцца самімі зацікаўленымі, але гэта не выключае зацікаўленасці бакоў у такіх сустрэчах», — зазначыў ён.

Кардынал Паралін знаходзіцца ў Беларусі з 12 па 15 сакавіка з афіцыйным візітам па запрашэнні беларускіх улад. У паведамленні апостальскай нунцыятуры аб візіце кардынала Параліна зазначаецца, што такім чынам папа Рымскі Францішак «жадае выказаць сваю глыбокую павагу беларускаму народу і праз свайго найбліжэйшага супрацоўніка сустрэцца з католікамі Беларусі ў малітве і адзінстве сэрцаў».

Гэта другі такі візіт прадстаўніка Ватыкана ў гісторыі сучаснай Беларусі пасля 2008 года, калі краіну наведаў дзяржсакратар Святога трона кардынал Тарчызіа Бертоне.

Аляксандр Лукашэнка з малодшым сынам Мікалаем наведваў Ватыкан у красавіку 2009 года і быў прыняты папам Бенедыктам XVI.

Да і пасля гэтага візіту беларускі кіраўнік адпраўляў кіраўніку Рымска-каталіцкай царквы запрашэнні наведаць Беларусь «у зручны для яго час». 

Лукашэнка таксама раней выступіў з ініцыятывай правядзення сустрэчы ў Беларусі кіраўнікоў праваслаўнай і каталіцкай цэркваў.

0
З-пад Гомля / Адказаць
14.03.2015 / 17:49
"...выступіў з ініцыятывай правядзення сустрэчы ў Беларусі кіраўнікоў праваслаўнай і каталіцкай цэркваў." _------_-------_-------- Папы Францiшка i гундяева? Тады будзе "...кіраўнікоў каталіцкай i АДНОЙ з праваслаýных цэркваў. "
0
голас у калідоры Ватыкана... / Адказаць
14.03.2015 / 19:14
Сьвяты Айцец, дайця дзенюх! Прамілы бох прашу!
0
Мордехай В. / Адказаць
14.03.2015 / 19:16
Я праваслаўны па партбілеце Але католікі мне як радныя Я ж сам за шчасце і мір на планеце Навать магу вам прапець літургію Мне наракаюць - тыран і дыктатар Так, прызнаюся, я не без граха.. Нават у д'ябла тузін адвакатаў! А які д'ябал палоў бурака? А які д'ябал распіша вам гонку? Запусціць заводы ды ўздыме хакей? Я праз краіну забыўся пра жонку Бо што раблю - ўсё раблю для людзей... Часам, канешне, сам я нярвую Раптам дзе маху дам ці перагну, Але ж, ўспомніўшы кніжку святую, Усіх спекулянтаў як 'ператрахну'! Вы ж самі 'знаеця' - ўся 'власць' ад Бога Уся значыць уся, дык навошта дзяліць? Таму ў Беларусі адная дарога Вечнай стабільнасці - рай, 'стала быць'! Бачыце ж самі, беларусы - як дзеці, Маняць спакусы іх з яркіх вітрын, Таму і Францыск ваш папа ўжо 3-і, Пакуль у народа тут бацька адзін.
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру