14.03.2015 / 21:27

Мінчанка можа страціць сваю кватэру з-за памылкі работнікаў Упраўлення капітальнага будаўніцтва 8

У жніўні 2013 года мінчанка Ала заключыла з Упраўленнем капітальнага будаўніцтва (УКБ) Цэнтральнага раёна Мінска дамову на будаўніцтва аднапакаёвай кватэры плошчай 38 квадратных метраў.

Дом №14 па вуліцы Камайскай у Мінску.

На той момант дом №14 па вуліцы Камайскай будаваўся трэці год — пачалі будаўніцтва яшчэ ў верасні 2010 года. І калі жанчына падпісвала дамову, да ўводу ў эксплуатацыю дома было яшчэ далёка.

Калі Ала заключала дагавор, яе «аднапакаёўка» каштавала 40 тысяч даляраў, плюс жанчыне давялося заплаціць 32 мільёны рублёў індэксацыі. Першы ўнёсак у 50% жанчына заплаціла адразу, астатнюю суму уносіла па частках на працягу паўгода.

Здаць дом у тэрмін зноў не змаглі, ён трапіў у спіс даўгабудаў і быў дабудаваны толькі ў маі мінулага года.

Засяляць новабудоўлю пачалі ў кастрычніку. Нават не паспеўшы ўсяліцца ў кватэру, Ала атрымала першую позву ў суд.

Аказалася, у суд звярнуліся спадкаемцы дольшчыцы, якая пачынала будаваць гэтую кватэру, заплаціўшы толькі першы ўнёсак у 2011 годзе. А калі будаўніцтва спынілася, тая плаціць перастала.

Праз два гады, калі УКБ накіравала той першай дольшчыцы паведамленне аб скасаванні дагавора за нявыплату, аказалася, што тая памерла.

Праз некалькі дзён пасля атрымання паведамлення ад УКБ дачка дольшчыцы заплаціла забудоўшчыку ўсю суму за кватэру, а калі дом здалі, падала ў суд на УКБ як спадчынніца.

«Загвоздка ў тым, што УКБ скасаваў дамову пасля смерці жанчыны. Хоць павінен быў скласці новую дамову са спадкаемцамі і не меў права заключаць дамову са мной. Выходзіць, што УКБ пакарыстаўся маімі грашыма, а цяпер выганяе мяне з кватэры, — кажа Ала. —

Спадкаемцам дольшчыцы суд прапанаваў іншую кватэру, у іншым доме УКБ, які яшчэ не пабудаваны. Зразумела, што яны адмовіліся і хочуць маю (ужо гатовую) кватэру, у якой я ўжо жыву.

У мяне ж варыянтаў няшмат: УКБ патрабуе высяляцца з кватэры і забіраць грошы, прычым без індэксацыі. Гэта значыць я страчу каля 10 тысяч даляраў.

Чакаць кватэру ў іншым доме таксама прапаноўвалі. Але там пабудаваны усяго два паверхі, калі яго здадуць — невядома».

Чаму з Алай склалі дамову на кватэру, ведаючы, што дольшчыца памерла і на кватэру будуць прэтэндаваць спадкаемцы, у УКБ жанчыне не тлумачаць.

Кажуць толькі, што людзі, якія дапусцілі памылку, там ужо не працуюць і шукаць вінаватых ніхто не будзе.

Пасля рашэння суда Цэнтральнага раёна не ў яе карысць жанчына падала касацыйную скаргу ў Мінскі гарадскі суд. Там пасля разгляду справу накіравалі зноў у суд Цэнтральнага раёна. Чарговае пасяджэнне адбудзецца 31 сакавіка, але нават адвакат Алы кажа, што справа пройгрышная і кватэру ёй наўрад ці пакінуць.

«Абскарджваць рашэнне суда я магу, але для гэтага трэба пагаджацца на гэтае рашэнне, высяляцца з кватэры, забіраць грошы і падаваць пазоў у суд на УКБ. За гэты мне давядзецца плаціць пошліну, якая складае 5% ад кошту кватэры, каля 2 тысяч даляраў, — кажа Ала. — Сітуацыя, вядома, жудасная.

Калі я заключала дагавор, думала, што дзяржаўны забудоўшчык мяне не падмане. Але выходзіць: гэта зусім не гарантыя».

Ва Упраўленні капітальнага будаўніцтва Цэнтральнага раёна пракаментаваць сітуацыю да рашэння суда не змаглі.

0
оттуда / Адказаць
14.03.2015 / 22:10
Ой же жульё, от же дебелая сталинская система....
0
кк / Адказаць
14.03.2015 / 23:59
Кажуць толькі, што людзі, якія дапусцілі памылку, там ужо не працуюць і шукаць вінаватых ніхто не будзе. ======= за грошы хунты пабегли б шукаць. а так прауда - нихто не будзет
0
Driver / Адказаць
15.03.2015 / 00:30
с кем поведешься, - так тебе и надо...
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру