Былы віцэ-прэм'ер Расіі Альфрэд Кох выказаў меркаванне, дзе Уладзімір Пуцін, які ўжо больш за тыдзень не з'яўляецца на публіцы. Пра гэта ён напісаў у сваім фэйсбуку.

«Сядзіць як сыч у Геленджыку [курорт у Расіі]. Злы як чорт. Не разумее, што яму рабіць далей. Няма гульні. Ні па Украіне, ні паміж Рамзанам і сілавікамі ўжо немагчыма лавіраваць. І ў эканоміцы надышоў час непапулярных рашэнняў… Выбраў любімую тактыку: заціхнуць, авось само рассмокчацца. Залёг. Чакае. Пяскоў [прэс-сакратар] пакуль усіх корміць кансервамі. Нічога, яму не прывыкаць у ідыётах хадзіць. (…) Хрушчоў таксама думаў, што ўлада там дзе ён. А Пленум ўзяў яго — і зняў …» — напісаў Кох.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0