15.03.2015 / 05:36

Памёр расійскі пісьменнік Валянцін Распуцін 2

Пісьменнік Валянцін Распуцін памёр у Маскве на 78-м годзе жыцьця за дзень да свайго дня нараджэння, паведаміла РІА «Навіны» ў нядзелю 15 сакавіка, яго ўнучка Антаніна.

kommersant.ru

«Ён памёр. Чатыры дні быў у коме. Вырашаецца пытанне з развітаннем і пахаваннем. Хутчэй за ўсё, развітанне будзе ў Маскве. А хаваць будуць у Іркуцку», - сказала яна.

«Ён у Маскве некалькі месяцаў. То ляжаў у шпіталі, то выпісваўся. Апошні час быў дома, пачуваўся не вельмі добра», - распавёў першы сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў Расіі Генадзій Іваноў.

У сваю чаргу, старшыня Саюза пісьменнікаў Расіі Валерый Ганічаў паведаміў, што за апошнія 10 гадоў Распуцін перанёс дзве сур'ёзныя страты. У 2012 годзе памерла яго жонка, а ў 2006 годзе загінула дачка пісьменніка.

Валянцін Распуцін нарадзіўся 15 сакавіка 1937 г. у вёсцы Аталанка Іркуцкай вобласці. Пісьменнік быў Героем Сацыялістычнай Працы, лаўрэатам Дзяржаўных прэмій СССР і Расіі.

Распуціна адносяць да прадстаўнікоў так званай вясковай прозы. Самыя вядомыя яго творы — «Развітанне з Мацёрай», «Урокі французскага», «Апошні тэрмін», «Жыві і памятай», «Пажар».

0
кола жыцьця / Адказаць
15.03.2015 / 11:01
Спачатку савецкі, потым перабудовачны, нарэшце - зноў савецкі. Нават кандовы... Кола жыцьця. А ў літаратуры ці застанецца? Мір праху.
0
Хведзя / Адказаць
16.03.2015 / 00:17
Застанецца. Яго творы безадносныя да СССР, перабудовы, Р Ф. Яны пра душу . Светлая памяць...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру