tass.ru

tass.ru

Атамбаеў прыляцеў у Санкт-Пецярбург яшчэ 15 сакавіка, аб яго прылёце паведамлялася на афіцыйным сайце.

Раней Пуцін больш за тыдзень не з'яўляўся на публіцы. Дзмітрый Пяскоў на пытанне, чаму сустрэча праходзіць у Пецярбургу, сказаў, што ў Атамбаева тут вучыцца дачка, і яму так зручней.

Агенцтва Reuters паведамляе, што Пуцін пракаментаваў паведамленні аб праблемах са здароўем: «Без плётак будзе сумна».

Чуткі пра стан здароўя свайго калегі пракаментаваў і кіраўнік Кіргізіі.

«Толькі што Уладзімір Уладзіміравіч мяне па тэрыторыі [Канстанцінаўскага палаца] пакатаў, сам быў за рулём, гэта каб менш было плётак», — сказаў Атамбаеў.

«Прэзідэнт Расіі — ён не толькі ходзіць, але і ганяе, за рулём гасцей катае», — дадаў ён.

Праўда, перамовы пачаліся з двухгадзінным спазненнем, зазначае Бі-Бі-Сі.

фота з твітара Дзмітрыя Смірнова

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?