Архіўнае фота, president.gov.by

Архіўнае фота, president.gov.by

Кіраўнік дзяржавы прызначыў:

Чычука Сяргея Мікалаевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова;

Панамарова Аляксандра Леанідавіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Іарданскім Хашыміцкім Каралеўстве па сумяшчальніцтве.

Лукашэнка даў згоду на прызначэнне:

Кохана Аляксандра Васілевіча — старшынёй Брагінскага райвыканкама;

Камка Міхаіла Васілевіча — старшынёй Лельчыцкага райвыканкама;

Дарашэвіча Віктара Рыгоравіча — старшынёй Светлагорскага райвыканкама;

Краўчанку Уладзіміра Мікалаевіча — старшынёй Чачэрскага райвыканкама;

Ігнаценку Сяргея Дзмітрыевіча — старшынёй Быхаўскага райвыканкама;

Царыкава Уладзіміра Леанідавіча — старшынёй Глускага райвыканкама;

Дземідзенку Сяргея Сяргеевіча — старшынёй Хоцімскага райвыканкама;

Мацельскай Ганны Мар'янаўны — кіраўніком адміністрацыі Цэнтральнага раёна г.Мінска;

Летава Ігара Леанідавіча — генеральным дырэктарам ААТ «Мінскі завод колавых цягачоў»;

Шчаснага Анатоля Тадэвушавіча — рэктарам установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі універсітэт»;

Паскробкі Алега Рыгоравіча — першым намеснікам міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

Корчыка Дзмітрыя Аляксандравіча — намеснікам міністра прамысловасці;

Півавара Васіля Пятровіча - намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання - дырэктарам Дэпартамента ветэрынарнага і харчовага нагляду;

Партнога Міхаіла Пятровіча — намеснікам міністра спорту і турызму;

Задзірана Сяргея Уладзіміравіча — намеснікам міністра юстыцыі;

Касоўскага Андрэя Аркадзевіча — першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях;

Слабадчука Аляксандра Іванавіча — начальнікам Сакратарыята Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?