Як паведамляе прэс‑служба ўрада, дакумент тычыцца такіх спецыяльнасцей, як «Тэхнічная эксплуатацыя паветраных суднаў і рухавікоў» з кваліфікацыяй «Інжынер», «Эксплуатацыя паветранага транспарту, кіраванне паветраным рухам (франтавая авіяцыя)» з кваліфікацыяй «Пілот‑інжынер самалёта. Спецыяліст па кіраванні», «Жывапіс» з кваліфікацыяй «Мастак‑выкладчык», «Архітэктурны дызайн», а таксама кваліфікацыі «Урач. Псіхолаг у ахове здароўя». Тэрмін навучання на гэтых спецыяльнасцях складзе не 4 гады або 5 гадоў, як па асноўных спецыяльнасцях, а 5,5 — 6 гадоў.
Усяго ў пераліку 16 спецыяльнасцей.
Пастанова зацверджана ў адпаведнасці з законам Рэспублікі Беларусь ад 11 ліпеня 2007 года «Аб вышэйшай адукацыі» і ўступіла ў сілу 20 студзеня 2008 года.