Кітай выйшаў на трэцяе месца ў свеце пасля ЗША і Расіі па аб'ёме экспарту ўзбраенняў. Як паведамляе Стакгольмскі міжнародны інстытут даследаванняў праблем свету (SIPRI), за апошнія пяць гадоў Кітай абышоў па гэтым паказчыку Германію, Францыю і Вялікабрытанію.

Даследаванне SIRPI адлюстроўвае толькі агульныя аб'ёмы паставак узбраенняў, не кранаючыся фінансавага боку здзелак.

На КНР цяпер прыпадае прыкладна 5% сусветнага экспарту ўзбраенняў. Дзве траціны экспартаванай Кітаем зброі купляюць тры азіяцкія краіны — Пакістан, Бангладэш і М'янма. Акрамя таго, у апошнія пяць гадоў Кітай пастаўляў узбраенні ў 18 афрыканскіх краін.

За пяць гадоў да 2014 года аб'ёмы кітайскага экспарту зброі ўзраслі на 143%. За гэты ж час экспарт узбраенняў з Германіі скараціўся на 43%, а з Францыі — на 27%. Пры гэтым агульныя аб'ёмы гандлю зброяй у свеце за гэты ж перыяд узраслі на 16%.

Нягледзячы на імклівы рост аб'ёмаў экспарту кітайскага зброі, КНР па гэтым паказчыку ўсё яшчэ значна адстае ад двух лідараў на рынку ўзбраенняў — ЗША і Расіі. На амерыканскую зброю прыпадае 31% сусветнага рынку ўзбраенняў, расійскую — 27%. З 2010 года экспарт узбраенняў з гэтых краін узрос, адпаведна, на 23% і 37%.

SIPRI звычайна параўноўвае аб'ёмы экспарту зброі за пяцігадовы перыяд, паколькі гадавыя аб'ёмы схільныя да сур'ёзных ваганняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?