У суботу, 14 сакавіка, жыхарка паўднёваафрыканскага Кейптаўна Джарджына Харвуд справіла 100-гадовы юбілей, распавядае Mashable.

На зямлі жанчыну сустрэла шматлікая радня. Прызямленне яна адзначыла келіхам шампанскага.

Харвуд скочыла з парашутам ужо трэці раз у жыцці — першы скачок яна здзейсніла ў 92 гады.

Але аднога скачка на такую дату мала — пасля прызямлення Харвуд пайшла глыбей — у клетку да акул. Такім чынам яна не толькі пазабавілася, але і прарэкламавала збор грошай для Нацыянальнага інстытута ратавання на моры.

«Ну а што вы падарыце старой лэдзі? Шакалад? Віскі? Шалікі? Я гэтага не хачу, насамрэч», — тлумачыць Джарджына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?